2011-05-25 10:42:46

Рым: выбары кіраўніка “Caritas Internationalis”


RealAudioMP3 Кардынал Оскар Андрэас Радрыгез Марад’яга быў пераабраны на пасаду кіраўніка каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas Internationalis”. У галасаванні, якое прайшло ў Рыме падчас ХІХ кангрэсу арганізацыі кардынал Марад’яга атрымаў 75% галасоў. Ён застанецца кіраўніком “Caritas Internationalis” да 2015 г.

Адначасова быў абраны новы фінансавы дырэктар арганізацыі. Ім стаў Ёрг Крумменакер, з швейцарскага аддзялення гэтай каталіцкай арганізацыі, якая займаецца дапамогай бедным ва ўсім свеце. У чацвер, 26 мая, адбудуцца выбары генеральнага сакратара канфедэрацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.