2011-05-25 12:20:02

Ватыканская дэлегацыя з візітам у Паўднёвай Карэі


RealAudioMP3 Па запрашэнні камісіі па экуменізме і міжрэлігійным дыялогу Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупскай Паўднёвай Карэі з 23 па 27 мая з візітам у гэтай краіне прабывае старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран разам з сакратаром гэтай дыкастэрыі арцыбіскупам П’ер Луіджы Чэлатай. У праграме візіту запланаваны сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі, міністрам культуры і дырэктарам па справах рэлігій карэйскага ўраду.

Госці з Ватыкана наведаюць “Jogye Order” ( аб’яднаную школу будызма), цэнтры карэйскага будызма і канфуцыянства. Запланаваны таксама сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых рэлігій. Кардынала Тарана прачытае ў духоўнай семінарыі ў Сеуле даклад на тэму "Міжрэлігійны дыялог у навучанні папы Бэнэдыкта XVI" і сустрэнецца з прадстаўнікамі СМІ.

Візіт завершыцца 27 мая цэлебрацыяй св. Імшы ў санктуары карэйскіх пакутнікаў “Cheoldusan”.







All the contents on this site are copyrighted ©.