2011-05-24 13:37:39

У Ватыкане пройдзе Міжнародная канферэнцыя па СНІДу


RealAudioMP3 27-28 мая ў Ватыкане адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя па СНІДу. Вядучая тэма канферэнцыі, арганізаванай Папскай радай пастырства работнікаў сферы аховы здароўя і фондам "Добры самарытанін", – праблема аказання падтрымкі ў прафілактыцы і лячэнні СНІДу.

Канферэнцыя абмяркуе пошукі навукова-медыцынскіх і сацыяльна-пастырскіх магчымасцяў па догляду за ВІЧ-інфіцыраванымі і хворымі на СНІД. Сярод удзельнікаў канферэнцыі – старшыня Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД Мішэль Сідзібэ і еўрапейскі камісар па ахове здароўя Джон Далі. На форуме будзе прысутнічаць таксама прадстаўнік Беларусі кс. Аляксандр Сапель SDS, які выступіць на ёй з дакладам аб сітуацыі з аказаннем дапамогі ВІЧ-інфіцыраваным і прафілактыцы СНІДу ў Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.