2011-05-24 12:00:55

Дзень малітваў за Касцёл у Кітаі


RealAudioMP3 24 мая ў літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, якую ўшаноўваюць кітайскія католікі ў санктуарыі Шэшань у Шанхаі, Касцёл аб’ядноўваецца ў малітве за Касцёл у Кітаі, у гэты пасхальны перыяд, калі падчас літургіі праслаўляецца Уваскрасенне Хрыста, які перамог, жыве і прысутнічае ў жыцці Касцёла і падзеях свету”, - сказаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі 18 мая гэтага года.

У сваім закліку Бэнэдыкт ХVI запрасіў кітайскіх католікаў узносіць свае малітвы да Марыі, “Панны моцнай верай” і заклікаў усіх католікаў маліцца за Касцёл у Кітаі, які мае патрэбу ў малітве ўсёй супольнасці вернікаў. “Праз малітву, - дадаў Святы Айцец, - Касцёл ў Кітаі зможа застацца адзіным, святым і каталіцкім, верным і цвёрдым у дактрыне і касцёльнай дысцыпліне”.

Выказваючы блізкасць Паўсюднага Касцёла да біскупаў, святароў і вернікаў, якія напатыкаюць цяжкасці ў свабодным вызнаванні веры, Святы Айцец падкрэсліў яшчэ раз эфектыўнасць малітвы, праз якую яны змогуць “атрымаць разам з намі радасць і сілу абвяшчэння і сведчання з усёй адвагай і без перашкод пра Езуса Хрыста, укрыжаванага і ўваскрослага, Новага чалавека, пераможцы граху і смерці”. Папа заклікаў усю супольнасць Касцёла прасіць Марыю, каб “асвяціла тых, хто сумняваецца, навярнула тых, што страціў веру, суцешыла пакутуючых, умацавала тых, хто заблытаўся ў апартунізме”.







All the contents on this site are copyrighted ©.