2011-05-24 15:46:16

Візіт кардынала Дзівіша ў Румынію


RealAudioMP3 У румынскім Бухарэсце адбылася сустрэча кардынала Станіслава Дзівіша, Мітрапаліта Каракаўскага з Патрыярхам Румынскай Праваслаўнай Царквы Даніілам. На ёй было адзначана, што адносіны паміж двума канфесіямі вельмі добрыя. Цэнтральнай тэмай сустрэчы, на якой прысутнічаў арцыбіскуп Бухарэсту Ёан Робу, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Румыніі, былі адносіны паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам пасля гістарычнага апостальскага падарожжа ў 1999 г. у Румынію благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, і затым яго сустрэча ў Ватыкане з Патрыярхам Феактыстам у 2001 г.

Кардынал Станіслаў Дзівіш, які ўдзельнічаў у тым падарожжы у якасці асабістага сакратара Яна Паўла ІІ, падкрэсліў важнаць тэалагічнага дыялогу і ўмацавання існуючых адносін паміж абедзьвума супольнасцямі. З гэтым меркаваннем поўнасцю пагадзіўся Патрыярх Данііл, які ,- як паведамляецца ў заяве Патрыярхата Румынскай Праваслаўнай Царквы, - падкрэсліў неабходнасць актыўнага супрацоўніцтва паміж двума канфесіямі ў садзейнічанні міру і салідарнасці з хрысціянамі, якія знаходзяцца ў бядзе і нагадаў, што дзве гістарычныя сустрэчы: у 1999 г. і 2001 г. пазітыўна паўплывалі на адносіны паміж праваслаўнымі і католікамі ў Румыніі і за яе межамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.