2011-05-24 11:49:33

"Caritas": тры мільёны ахвяр паводкі ў Калумбіі


RealAudioMP3 У Калумбіі з прычыны самай цяжкой у гісторыі гэтай паўднёваамерыканскай краіны паводкі паводле звестак дабрачыннай арганізацыі "Caritas" дзесяткі тысяч сем'яў засталіся без даху над галавой. Мяркуецца, што 3,3 млн. чалавек пацярпелі ад паводкі і апоўзня. Ва ўсім рэгіёне разбураны дарогі і камунікацыі.

На поўначы і захадзе краіны ўжо на працягу некалькіх месяцаў ідуць незвычайна моцныя дажджы, якія выклікалі паводкі і шматлікія апоўзні. На пачатку года яны прыпыніліся, аднак новыя праліўныя дажджы ў рэгіёне Анд зноў значна паднялі ўзровень вады ў рэках.

"На працягу пяці месяцаў людзі змагаюцца з бедствам, аднак развязкі яшчэ не відаць", - сказаў Фрыдрых Кірхер, які працуе для нямецкай "Caritas" у Калумбіі. Многія людзі да гэтага часу не атрымалі гуманітарную дапамогу. Цяжкасці прыносіць дрэнае кіраванне з боку калумбійскіх уладаў і моцная бюракратыя.

Пакуль што дабрачынная арганізацыя, дзякуючы ўласным сродкам і намаганням, была ў стане дапамагчы 20 тыс. чалавек. Пры падтрымцы ЕС і нямецкіх Міністэрстваў замежных спраў і развіцця ў крызісны рэгіён было ўжо інвеставана 725 тыс. еўра.







All the contents on this site are copyrighted ©.