2011-05-23 16:15:56

Катар: эмір прыняў даверчыя граматы ў новага Апостальскага нунцыя


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Пэтар Раіч, пачаў сваю працу ў якасці Апостальскага нунцыя ў Катары. 30 красавіка Папскі прадстаўнік прыбыў у сталіцу краіны Доха, а 1 мая прадставіў даверчыя граматы Эміру дзяржавы Катар шэйху Хамаду бен Халіфа аль-Тані.

У сваёй прамове катарскі Эмір падзякаваў за сардэчнае прывітанне з боку Пантыфіка і за працу, якую Касцёл вядзе ў яго дзяржаве і ва ўсім Міжземнамор’і. Гаворачы аб развіцці, якое эмірат жадае здзейсніць у эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сферах, шэйх Хамад бен Халіфа аль-Тані,выказаў спадзяванне на ўклад, які могуць унесці хрысціяне, якія пражываюць у Катары.

Са свайго боку, арцыбіскуп Пэтар Раіч, адзначаючы вельмі хуткае развіццё гэтай дзяржавы, паабяцаў заахвочваць каталіцкія ўстановы да здзяйснення ініцыятываў, скіраваных на павышэнне сацыяльнага і духоўнага дабрабыту катарскага народа.







All the contents on this site are copyrighted ©.