2011-05-23 13:21:46

Кардынал Свёнтэк знаходзіцца ў цяжкім стане


RealAudioMP3 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам, у якім паведамляе, што адзін з найстарэйшых дзеючых каталіцкіх іерархаў свету – Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк знаходзіцца ў цяжкім стане.

Мітрапаліт Кандрусевіч адзначае, што малітвы вернікаў могуць стаць выразам падзякі кардыналу за тое, што ён прысвяціў сваё жыццё служэнню Касцёлу і яго адраджэнню пасля гадоў ганенняў.

У 2010 годзе кардынал атрымаў траўму шыйкі сцягна, а затым перанёс некалькі хірургічных аперацый. Некаторы час яго стан быў цяжкім, потым ён пайшоў на папраўку. Стан яго здароўя пагоршыўся ў сярэдзіне сакавіка. З таго часу іерарх прабывае ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы ў Пінску. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі заклікае ўсіх вернікаў маліцца за кардынала Свёнтка, які знаходзіцца ў цяжкім стане і ўрачы робяць усё магчымае для яго выздараўлення.

21 мая 2011 г. споўнілася 20 гадоў біскупскага служэння кардынала Казіміра Свёнтэка, якое ён пачаў ва ўзросце 77 гадоў. У 1991 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і Апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. У 1994 г. іерарх стаў першым беларускім кардыналам з 1798 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.