2011-05-22 12:47:40

Кот-д'Івуар: прэзідэнцкая інаўгурацыя. Краіна ў хаосе


RealAudioMP3 З вялікай помпай 21 мая ў Кот д'Івуары прайшла інаўгурацыя новага Прэзідэнта Аласана Уатары. Аднак, касцёльныя крыніцы паведамляюць, што краіна па-ранейшаму знаходзіцца ў калапсе.

На інаўгурацыі ў Ямусукра сабралася больш за 20 кіраўнікоў афрыканскіх дзяржаў, прэзідэнт Францыі і Генеральны сакратар ААН. Падрыхтоўка да прысягі стала першай інвестыцыяй новага Прэзідэнта. У палітычнай сталіцы краіны на кожным кроку бачныя выявы новага кіраўніка дзяржавы.

Хоць з моманту заканчэння грамадзянскай вайны прайшоў месяц, краіна застаецца ў стане хаосу. Бежанцы не могуць вярнуцца ў свае дамы. Не адноўлена бяспека, эканомікі не пачала працаваць, таму людзі не маюць перспектыў для нармальнага жыцця. Па словах біскупа Гаспарда Бэбі Гнэбы з дыяцэзіі Ман, толькі у каталіцкай місіі ў Дуэкуэ застаецца яшчэ 30 тыс. бежанцаў. Іх становішча крытычнае. Павялічваецца колькасць выпадкаў захворвання халерай. Мы жывем толькі дзякуючы дапамозе ААН і "Caritas" - сказаў біскуп Гнэба.







All the contents on this site are copyrighted ©.