2011-05-22 11:54:23

Беспрэцэдэнтная размова Папы з астранаўтамі


RealAudioMP3 "Беспрэцэдэнтнай" назваў галоўны рэдактар “​L'Osservatore Romano” Джавані Марыя Віян суботнюю размова Бэнэдыкта XVI з астранаўтамі, якія знаходзяцца на борце Міжнароднай касмічнай станцыі. Ватыканскі штодзённік адзначае, што "ніколі дагэтуль не адбылося такой унікальнай змены роляў, у выніку якой Бэнэдыкт XVI задаваў пытанні сваім суразмоўцам, а не наадварот".

Віян адзначае, што "пасля паўстагоддзя пасля першага касмічнага палёту многае змянілася. Гэта ясна паказаў фон са сцягоў розных краін, на якім з'явіліся астранаўты розных нацыянальнасцяў, што размаўлялі з Бэнэдыктам XVI".

“Аднак да сённяшняга дня не пераадолены пытанні, якія падчас размовы ў касмічнай прасторы паставіў Папа, з прастатой адзначыўшы, што гатовы слухаць з вялікай цікавасцю, якім чынам навука можа садзейнічаць умацаванню міру? І як узяць на сябе адказнасць за будучыню Зямлі, захапляючага месца ў прасторах космасу?"

Галоўны рэдактар “L'Osservatore Romano” адзначыў, што "на гэтыя пытанні астранаўты далі пераканаўчыя адказы, сімвалічным чынам абавязваючыя ўсіх" у гэтай прыгодзе чалавечага духу"- як яе назваў Бэнэдыкт XVI - якая таксама з'яўляецца вельмі моцным стымулам задумацца над паходжаннем і лёсам Сусвету і чалавецтва".







All the contents on this site are copyrighted ©.