2011-05-21 15:09:53

Германія: месца, дзе Папа правядзе св. Імшу, даследуюць на наяўнасць бомб


RealAudioMP3 Перад візітам Бэнэдыкта XVI у верасні гэтага года ў Германію, Фрайбургская архідыяцэзія выступіла з ініцыятывай даследавання мясцовага аэрадрома, дзе 25 верасня адбудзецца ўрачыстая св. Імша з удзелам Папы, на магчымую наяўнасць бомб, якія не разарваліся з часоў Другой сусветнай вайны. "Гэта дакладная праца для поўнай бяспекі падчас візіту Папы", - сказаў прадстаўнік архідыяцэзіі.

Прычынай акцыі па пошуку бомбаў сталі гістарычныя аэрафотаздымкі, на якіх паказана бамбардаванне рэгіёну падчас Другой сусветнай вайны. На аэрадроме ў гэты час змяшчаліся зенітныя пазіцыі, якія падвергліся нападу з боку саюзнікаў у лістападзе 1944 г.

Эксперты адной з нямецкіх фірмаў ў апошнія дні з дапамогай спецтэхнікі ўжо даследавалі 45 гектараў тэрыторыі. Працы будуць завершаны на працягу двух тыдняў. Пошук бомбаў асабліва неабходны для забеспячэння бяспекі падчас будаўнічых прац, звязаных з узвядзеннем алтара, пад'яздных дарог і пракладкі кабеля для тэлетрансляцый.







All the contents on this site are copyrighted ©.