2011-05-20 11:32:38

Філіпіны: Касцёл спыняе дыялог па "рэпрадуктыўным здароўі"


RealAudioMP3 Біскупская Канферэнцыя Філіпін канчаткова спыніла дыялог з урадам і Прэзідэнтам краіны Бенігно Акіна па спрэчным законапраекце "Аб рэпрадуктыўным здароўі". Працяг перамоваў не мае сэнсу, паведаміў 19 мая інтэрнэт-партал біскупскай канферэнцыі ў адмысловай заяве на гэтую тэму. Рашэнне было прынята пасля заявы Акіна, у якой ён абвясціў аб падтрымцы законапраекта, нягледзячы на магчымае адлучэнне ад Касцёла.

Спрэчны закон "Аб рэпрадуктыўным здароўі" прадугледжвае, у прыватнасці, палавое выхаванне ў школах, а таксама дазваляе бальніцам і медыцынскім цэнтрам выдаваць кантрацэптыўныя сродкі бясплатна бедным. Аўтары сцвярджаюць, што дзякуючы новаму закону палепшыцца медыцынская і сацыяльная дапамога маладым жанчынам і будучым маці.

Прэзідэнт пасля спынення дыялогу звярнуўся да Касцёла з прапановай працягнуць працу па пытаннях, у якіх меркаванні Касцёла і дзяржавы з'яўляюцца ідэнтычнымі. У якасці прыкладаў, Бенігно Акіна назваў: барацьбу з беднасцю і працэс мірнага ўрэгулявання з камуністычнымі і мусульманскімі паўстанцамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.