2011-05-20 13:18:20

Рым: канферэнцыя на тэму Турынскай Плашчаніцы


RealAudioMP3 23 мая Інстытут па пытаннях рэлігіі і навукі Папскага ўніверсітэта “Regina Apostolorum” арганізуе канферэнцыю пад дэвізам: “Кіно і Плашчаніца. Згоднасці і разыходжанні”.

“Кіно часта паказвае гісторыю Езуса і Яго пакуты. Шматлікія фільмы паказваюць Плашчаніцу, у якую было змешчана цела Хрыста, прапануючы цікавыя аргументы для разважання і дыскусій на тэму, якая цікавіць тэолагаў і навукоўцаў з розных краін свету”, - адзначаюць арганізатары форума. Сустрэча стане нагодай паглядзець на Плашчаніцу з арыгінальнага і займальнага пункту гледжання: з боку мастацтва кіно.

Ва ўніверсітэце “Regina Apostolorum” размешчана выстава пад назвай: “Кім з’яўляецца чалавек Плашчаніцы?”. Яна змяшчае, між іншым, копію Турынскай Плашчаніцы, галаграму і скульптуру, якія мадэліруюць адбітак чалавечага цела на палатне ў трохмерным варыянце.







All the contents on this site are copyrighted ©.