2011-05-20 14:29:04

Англія: урачыстасці згодна з касцёльным календаром


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Англіі і Уэльса вырашаць на сваёй будучай сустрэчы ў лістападзе гэтага года пытанне аб тым, ці варта адмовіцца ад рашэння, прынятага імі ж у 2006 г. і вярнуць святкаванне Хросту Пана і Унебаўшэсця з нядзелі на традыцыйныя дні, характэрныя гэтым урачыстасцям паводле касцёльнага календара.

Старшыня епіскапата Англіі і Уэльса арцыбіскуп Вестмінстэрскі Вінцэнт Нікалс сказаў, што “біскупы пакінулі майскую сустрэчу гатовымі выслухаць сваіх святароў і вернікаў адносна таго, што лепш: адзначаць гэтыя два дні ў рытме календара або з перавагай іх больш лёгкага і больш поўнага літургічнага святкавання ў нядзелю”.

На сваёй нядаўняў сустрэчы ў маі іерархі аднавілі дысцыпліну паста па пятніцах, які раней быў імі адменены. Зараз на чарзе – вяртанне да традыцыйных дзён святкавання Хросту і Унебаўшэсця. Раней гэтыя святы, якія прыпадаюць на буднія дні, дзеля магчымасці адзначаць іх больш шырока былі перанесены на нядзелю. Аднак, як лічаць біскупы, гэта практыка сябе не апраўдала: духавенства і вернікаў дадзенае новаўвядзенне прывяло ў збянтэжанасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.