2011-05-19 16:13:32

У Аўстрыі, Славакіі і Чэхіі пройдзе “Доўгая ноч касцёлаў”


RealAudioMP3 27 мая ў Аўстрыі і ў суседніх краінах – Славакіі і Чэхіі – будзе праводзіцца “Доўгая ноч касцёлаў”. Храмы будуць адчынены ўсю ноч, куды зможа зайсці кожны жадаючы, каб паразмаўляць на любія цікавыя для яго тэмы са святарамі і актыўнымі свецкімі вернікамі. У Аўстрыі ў акцыі прымуць удзел 700 касцёлаў, у Славакіі – каля 100, а ў Чэхіі – больш за 800 храмаў.

“Пасля гадоў камуністычнага рэжыму і пераследу “Доўгая ноч касцёлаў” у 2 краінах Усходняй Еўропы стане своеасаблівай “рэлігійная вясной” і адной з цэнтральных еўрапейскіх падзей”, - адзначае Аўстрыйскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

Толькі ў Вене 183 касцёлы прымуць удзел у гэтай праграме. У прошлым годзе ў падобнай акцыі ў Аўстрыі прынялі удзел каля 350 тыс. чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.