2011-05-19 15:38:13

Германія: агульнанацыянальны “Міжкультурны тыдзень”


RealAudioMP3 У Германіі іерархі Каталіцкага Касцёла, Евангельска-лютэранскай Царквы і грэцкай праваслаўнай мітраполіі ў рамках агульнанацыянальнага “Міжкультурнага тыдня 2011”, які будзе праводзіцца з 25 верасня па 1 кастрычніка, апублікавалі дакумент аб напрамках сумеснай дзейнасці хрысціян, накіраванай на аказанне дапамогі ў інтэграцыі імігрантаў. “Трымацца разам – выйграць будучыню” – такі дэвіз сёлетнега форуму.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Германіі арцыбіскуп Роберт Цоліч, старшыня савета Евангельска-лютэранскай Царквы Нікалаўс Шнайдэр і кіраўнік грэцкай праваслаўнай мітраполіі Германіі Мітрапаліт Аўгустын у сваім “Агульным слове Цэркваў на Міжкультурны тыдзень 2011” падкрэсліваюць “маючую падставу ў Богу тоеснасць і цесную сувязь” хрысціян, “якая стаіць над усімі адрозненнямі”. Іерархі называюць некалькі напрамкаў, у якіх неабходна развіваць інтэграцыю. Сярод іх: рэлігійная адукацыя, праблемы працаўладкавання бежанцаў, права на жыхарства эмігрантаў.

“Міжкультурны тыдзень” у Германіі праводзіцца па ініцыятыве і пры падтрымцы рэлігійных арганізацый і аб'яднанняў эмігрантаў. Яго мерапрыемствы арыентаваны, перш за ўсё, на выхадцаў з іншых краін, якія пражываюць у Германіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.