2011-05-19 16:10:20

Біскупы Мадрыда: галасаванне патрабуе адказнасці


RealAudioMP3 Права на жыццё і рэлігійную свабоду, клопат аб сям’і і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян, а таксама права выбару адукацыі для сваіх дзяцей, гэта пяць асноўных пунктаў, на якія звяртаюць увагу біскупы Мадрыда, напярэдадні маючых адбыцца 22 мая ў Іспаніі муніцыпальных і рэгіянальных выбараў.

“Мы нагадваем аб некаторых асноўных прынцыпах, якія трэба ўлічваць падчас выканання, свабоднага і адказнага, права і абавязку, якім з’яўляецца галасаванне. - падкрэслілі іспанскія іерархі - Маецца на ўвазе важны ўклад у развіццё супольнага дабра грамадства. Адказнае галасаванне патрабуе ад усіх уважлівага знаёмства з перадвыбарчымі праграмамі палітычных партый і ацэнкі іструментаў, прапанаваных для іх рэалізацыі”.

Біскупы Мадрыда, звяртаюцца да католікаў, якія падзяляюць прынцыпы здаровага розуму і Навучання Касцёла, асабліва сацыяльнага”, каб выбралі “паміж прапановамі, якія не супярэчаць веры і натуральнаму закону, такія, якія найбольш адпавядаюць супольнаму дабру”. Таму мадрыцкія іерархі прапаноўваюць асаблівую ўвагу звярнуць на абарону права на жыццё. Імі звяртаецца ўвага на неабходнасць павагі да месцаў культа і рэлігійных сімвалаў, а таксама на свабоду публічнага выражэння сваіх рэлігійных перакананняў. Іерархі звяртаюць увагу на тое, што законы і адміністрацыйныя дзеянні павінны прызнаваць, абараняць і спрыяць захаванню інстытута сужэнства, без якога немагчыма сямейнае жыццё . Таксама адзначаецца, што “кожны мае права выбіраць форму адукацыі для сваіх дзяцей згодна са сваімі рэлігійнымі, маральнымі і педагагічнымі перакананнямі”. Нарэшце біскупы заклікаюць да ўвагі да эмігрантаў, хворых, старых і людзей маргіналізаваных у выніку эканамічных і сацыяльных дысбалансаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.