2011-05-19 14:34:12

Аўстралія: у 2012 Сусветны кангрэс сем’яў


RealAudioMP3 VI Сусветны кангрэс сем’яў адбудзецца ў 2012 г. у аўстралійскім Сіднэі. Сустрэча пройдзе пад дэвізам: “Здаровыя сем’і – здаровая эканоміка”. У ёй прыйме ўдзел больш за тры тысячы прадстаўнікоў сем’яў з больш чым ста краін свету.

Старшыня арганізацыйнага камітэта Мэры-Луіс Фаўлер сказала, што “нармальныя сем’і з’яўляюцца найлепшымі будаўнікамі грамадскага капіталу: аховы здароў’я, асветы, занятасці”. Яна адзначыла, што асноўнай тэмай кангрэсу будзе месца традыцыйнай сям’і ў сучасным свеце. Удзельнікі кангрэсу хочуць высветліць, чаму сям’я развальваецца. Маюць намер выпрацаваць тэзісы для вырашэння гэтай праблемы. “Кожнае дзіця заслугоўвае на выхаванне ў цёплым сямейным доме са сваімі бацькамі”, - сказала спадарыня Фаўлер.

Папярэдні, V Сусветны кангрэс сем’яў прайшоў у 2009 г. у галандскім Амстэрдаме. Галоўнымі арганізатарамі форуму з’яўляюцца асацыяцыі сем’яў перш за ўсё з Еўропы і ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.