2011-05-18 16:26:02

Кардынал Кох: інструкцыя “Summorum Pontificum”, частка больш шырокага плана Папы


RealAudioMP3 Інструкцыя “Summorum Pontificum”, выдадзеная Рымскай курыяй, якая датычыць нормаў выкарыстання традыцыйнай лацінскай Імшы ў сучаснай літургічнай практыцы Каталіцкага Касцёла, адлюстроўвае пажаданне папы Бэнэдыкта XVI больш шырока выкарыстоўваць Трыдэнцкую Імшу ў касцёльным жыцці. Гэты намер з'яўляецца часткай больш шырокага плана цяперашняга Папы адносна літургічнай “рэформы рэформ”, адзначыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады па спрыянні хрысціянскаму адзінству.

Іерарх таксама заявіў, што Бэнэдыкт XVI спадзяецца на далейшае развіццё рэфармаванай пасля Другога Ватыканскага Сабора літургіі, пры якім будуць камбінавацца элементы як традыцыйнай лацінскай Імшы, так і Літургіі “Novus Ordo”, якая ўвайшла ў практыку Каталіцкага Касцёла ў другой палове ХХ ст. Доўгатэрміновая мэта Пантыфіка не заключаецца ў тым, каб проста дазволіць старому і новаму абрадам суіснаваць. Яны павінны злучыцца ў "агульны абрад", які будзе сфармаваны ўзаемным узбагачэннем двума чынамі Імшы, сказаў кардынал Кох. Выказванні кардынала апублікавала газета «L'Osservatore Romano»








All the contents on this site are copyrighted ©.