2011-05-18 14:26:22

Ватыкан: новыя беатыфікацыі і кананізацыі


RealAudioMP3 17 мая ў Ватыкане было апублікавана паведамленне аб беатыфікацыях і кананізацыях, якія адбудуцца да канца гэтага года. Спіс пачынаецца беатыфікацыяй Яна Паўла ІІ, якая адбылася на Плошчы св. Пятра 1 мая. Яе здзейсніў наступнік благаслаўлёнага Пантыфіка папа Бэнэдыкт ХVI.

Кандыдатамі да беатыфікацыі і кананізацыі з’яўляюцца тры нямецкія святары, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Сем Слугаў Божых паходзяць з Італіі. З Партугаліі будзе беатыфікавана сястра Марыя К’яра ад Дзіцятка Езуса, заснавальніца Кангрэгацыі шпітальных францішканак Беззаганнага Зачацця. Першы біскуп іспанскай дыяцэзіі Пуэбла дэ Лос Анджэлес Джавані дэ Палафокс Мендоза будзе беатыфікаваны 5 чэрвеня 2011 г., а 8 кастрычніка адбудзецца беатыфікацыя яго зямлячкі Анны Марыі Янэр Англарыл, заснавальніцы Інстытута сясцёр Святой Сям’і з Ургель. Румынскі мучанік Ян Шэфлер, які загінуў у 1952 г., будзе беатыфікаваны 3 ліпеня. У Бразіліі пройдзе беатыфікацыя сястры Дульчэ Лопэс Понтэс, а 5 мучаніц з Сараева, якія загінулі ў 1941 г., будуць беатыфікаваны 24 верасня.

23 кастрычніка папа Бэнэдыкт ХVI у Рыме здзейсніць кананізацыю трох благаслаўлёных: Гвідо Марыя Конфорці, арцыбіскупа Пармы, кс. Луіджы Гуанэлла і сястры Баніфацыі Радрыгес дэ Кастро.







All the contents on this site are copyrighted ©.