2011-05-17 12:10:50

Чэхія: перамовы паміж уладамі і Касцёлам аб звароце маёмасці


RealAudioMP3 Мітрапаліт Пражскі арцыбіскуп Дамінік Дука стварыў групу экспертаў, якія будуць прадстаўляць Каталіцкі Касцёл падчас перамоваў з уладамі краіны для дасягнення пагаднення адносна касцёльнай маёмасці, канфіскаванай камуністычным рэжымам да 1989 г. Гэтае рашэнне было прынята ў выніку ініцыятывы міністра культуры Іржы Бессера. Паводле яго існуе некалькі магчымасцяў вырашэння гэтай праблемы. Найбольш надзейным рашэннем з’яўляецца зварот Каталіцкаму Касцёлу і манаскім супольнасцям максімальнай колькасці земляў, лясных масіваў і нерухомасці. “Фінансавая кампенсацыя будзе разглядацца толькі тады, - адзначыў міністр культуры, - калі зварот маёмасці не можа адбыцца па розных прычынах”.

У камісію экспертаў, якую стварыў арцыбіскуп Дамінік Дука, увайшлі прадстаўнікі розных устаноў Каталіцкага Касцёла, Экуменічнай рады цэркваў і Федэрацыі яўрэйскіх супольнасцяў Чэшскай Рэспублікі. Першае пасяджэнне намечана на 24 мая.







All the contents on this site are copyrighted ©.