2011-05-17 15:25:12

Планы Бэнэдыкта ХVI на бліжэйшы час


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў аб сустрэчах Святога Айца, запланаваных на бліжэйшы час. 18 мая пасля агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца ў адным з пакояў залі Паўла VI з новым генеральным сакратаром Лігі Арабскіх Дзяржаў Набілам аль-Арабі. Ён быў прызначаны на гэтую пасаду 15 мая 2011 г., а раней з’яўляўся міністрам замежных спраў Егіпта.

Кс. Ламбардзі заявіў, што на суботу 21 мая ў 13.56 запланаваны сеанс сувязі Святога Айца з Міжнароднай касмічнай станцыяй з нагоды апошняй місіі карабля “Shutle Endeavour”. На борце касмічнай станцыі будуць знаходзіцца 12 касманаўтаў. Сярод іх два італьянцы: палкоўнік Роберт Вітторы і інжынер Паўло Неспалі.

Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы паінфармаваў таксама, што Папа прыбудзе ў Кастэль Гандольфа на пачатку ліпеня, пасля чаго будзе прыпынена правядзенне агульных аўдыенцый. Яны не адбудуцца 6, 13, 20 і 27 ліпеня.







All the contents on this site are copyrighted ©.