Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыяй індыйскіх біскупаў
16 мая Бэнэдыкт XVI
прыняў на аўдыенцыі індыйскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым у рамках візіту ad limina
apostolorum. У сваёй прамове да іерархаў Пантыфік звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць
падрыхтоўкі катэхетаў, якія звычайна бліжэй за ўсіх іншых знаходзяцца да вернікаў
і тлумачаць ім праўды хрысціянскай веры. Святы Айцец адзначыў, таксама, што Індыя,
з’яўляецца краінай у якой хрысціянства існуе разам з шматлікімі іншымі, вельмі старажытнымі
рэлігіямі, таму абвяшэнне Евангелля патрабуе асаблівай увагі да культур з якімі яно
сустракаецца. Папа сказаў, што працэс інкультурацыі хрысціянскай навіны патрабуе выкарыстання
асаблівай мовы і ўвагі да звычаяў народа.
Гаворачы аб міжрэлігійным дыялогу,
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што ведае ў якіх, “часам складаных умовах” ён развіваецца
ў Індыі, таму заклікаў біскупаў спрыяць атмасферы талерантасці і ўзаемнай павагі паміж
рэлігіямі, “пазбягаючы, аднак, падабенсва сінкрэтызму”, адзначыў Папа.
Святы
Айцец сказаў, што індыйскія хрысціяне жадаюць жыць у міры і згодзе з суседзямі і людзьмі
іншых рэлігій, таму заклікаў біскупаў адстойваць асноўныя правы чалавека на свабоду
веравызнання.