Бэнэдыкт XVI: свецкія вернікі павінны дапамагаць сваім Пастырам
16 мая ў Рыме пачаўся
форум арганізаваны Папскай радай “Iustitia et pax” прысвечаны 50-годдзю сацыяльнай
энцыклікі папы Яна XXIII “Mater et Magistra”, (“Маці і Настаўніца”). Мерапрыемства,
у якім прымаюць удзел каля 200 экспертаў у Сацыяльным навучанні Касцёла з розных краін
свету, праходзіць пад назвай “Справялівасць і глабалізацыя: ад “Mater et Magistra”
да “Caritas in Veritate”.
Бэнэдыкт XVI скіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы, якіх
сёння прыняў на аўдыенцыі, сваё пасланне, у якім адзначыў, што “дакумент Яна ХХІІІ
застаецца актуальным і сёння, у нашым глабалізаваным свеце”. Святы Айцец нагадаў,
аб ролі веруючых свецкіх у рэалізацыі прынцыпаў Сацыяльнага навучання Касцёла, якія
“павінны быць не толькі пасіўнымі карыстальнікамі, але таксама актыўнымі дзеячамі,
каштоўнымі супрацоўнікамі сваіх Пастыраў, дзякуючы свайму вопыту атрыманаму ў розных
спецыфічных сферах”. “Для благаслаўлёнага Яна ХХІІІ, Сацыяльнае навучанне мае як святло
праўду, як сілу любоў, як мэту справядлівасць. - сказаў Бэнэдыкт XV - Праўда, любоў,
справядлівасць узвышаныя ў “Mater et Magistra”, разам з прынцыпам справядлівага размеркавання
дабротаў, сталі фундаментальнымі крытэрыямі неабходнымі для таго, каб перамагчы сацыяльныя
і культурныя нераўнавагі, сталі апорай для разумення і пошуку вырашэння праблем сучаснай
глабалізацыі. Ад рознага кшталту глабальных нераўнаваг, які характарызуюць нашу эпоху
паходзяць шматлікія няроўнасці багаццяў, падзелы, які ствараюць праблемы ў сферы справядлівасці
і размеркавання і выкарыстання рэсурсаў”.
“Фенамены спекуляцыі закранулі сферу
харчавання, вады, зямлі і спрыяюць абядненню тых, хто уже зараз жыве ў вельмі хісткім
стане. - сказаў Папа - Аналагічна, павышэнне коштаў на энэргетычныя рэсурсы, і як
наступства пошук крыніц альтэрнатыўнай энэргіі, які кіруецца толькі эканамічнай выгадай
на кароткі час, пагражаюць негатыўнымі наступствамі для акружаючага асяродзя, а таксама
самаго чалавека”. Бэнэдыкт XVI сказаў, што “сучаснае сацыяльнае пытанне – гэта пытанне
сусветнай сацыяльнай справядлівасці”.
Перад усімі гэтымі выклікамі, Святы
Айцец заклікаў да распаўсюджвання Сацыяльнага навучання Касцёла, праз дзейнасць розных
культурных устаноў, адукацыйных праграм і сацыяльных катэхезаў у парафіях, праз сродкі
масавай камунікацыі, праз абвяшчэнне і сведчанне шматлікіх веруючых свецкіх. “Яны
павінны быць добра падрыхтаваны духоўна, прафесіянальна і маральна”, адзначыў Папа
у сваім звароце да ўдзельнікаў форума прымеркаванага да 50-годдзя энцыклікі “Mater
et Magistra”.