2011-05-16 16:20:12

Арцыбіскуп Шаўчук: пазітыўныя змены на Украіне прынёс візіт Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 “Пашырэнне евангелізацыйнай працы сярод моладзі і душпастырская апека над украінскімі грэка-католікамі ва ўсіх краінах дзе яны пражываюць” – гэта асноўныя планы Вярхоўнага кіеўска-галіцкага арцыбіскупа Святаслава Шаўчука.

Новы кіраўнік украінскай грэка-каталіцкай Царквы не выключае магчымасці стварэння новых дыяцэзій і мітраполій ў розных частках свету. Іерах жадае ўсталяваць партнёрскія адносіны з уладамі Украіны, вярнуць разрабаваную царкоўную маёмасць і дабіцца канчатковай рэалібалітацыі сваёй грэка-каталіцкай Царквы.

“Пазітыўныя змены ў навейшай гісторыі католікаў на Украіне прынёс сваім візітам на Ураіну Ян Павел ІІ - адзначыў арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук - Перш за ўсё ён прыцягнуў да сябе людзей сваёю сардэчнасцю і абвяшчаннем Евангелля. Многія ўкраінцы на працягу доўгага часу заставаліся пад уплывам савецкай прапагандай, паводле якой Папа і Касцёл былі ворагамі ўкраінскага народу”. “Але паступова людзі зразумелі, што Папа не вораг, але вялікі маральны аўтарытэт, не толькі для католікаў, але для ўсіх грамадзян Украіны”, дадаў арцыбіскуп Шаўчук.







All the contents on this site are copyrighted ©.