2011-05-16 12:19:48

Апостальская сталіца: дакумент для барацьбы з сексуальнымі злачынствамі ў Касцёле


RealAudioMP3 16 мая быў апублікаваны ліст Кангрэгацыі Веравучэння да епіскапатаў аб дзейнасці ў выпадках выкрыцця злачынстваў, звязаных з сeксуальным выкарыстаннем непаўналетніх духоўнымі асобамі.

Падрыхтоўка гэтага дакумента пачался, яшчэ ў ліпені мінулага года, з нагоды публікацыі новых нормаў прымянення Апостальскага ліста Бэнэдыкта XVI у форме motu proprio “Sacramentorum sanctitatis tutela”.

Разам з лістом Кангрэгацыі Веравучэння аб дзейнасці ў выпадках выкрыцця злачынстваў, звязаных з сeксуальным выкарыстаннем непаўналетніх духоўнымі асобамі, ва ўсе біскупскія канферэнцыі былі разасланы суправаджальныя лісты. Іх мэта заключаецца ў тым, каб заахвоціць мясцовыя епіскапаты і генералаў ордэнаў да выпрацоўкі “Кіруючых прынцыпаў” для дзейнасці ў падобных выпадках, з ўлікам асаблівасцяў сітуацый ў розных рэгіёнах. “Кіруючыя прынцыпы” павінны быць распрацаваны і перадзены ў Апостальскую Сталіцу да канца мая 2012 г.

Сёння, падчас прэс-канферэнцыі кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, расказаў, што асноўны дакумент Кангрэгацыі Веравучэння, з’яўляецца дастаткова кароткім, але вельмі канкрэтным. Ён падзелены на тры часткі. Першая тычыцца агульных указанняў: асаблівай увагі да ахвяраў сэксуальнага выкарыстання, што ўключае духоўную і псіхалагічную дапамогу ім і іх блізкім; праграму па прадбачанні здзяйснення злачынства (праз стварэнне бяспечных умоваў для дзяцей), асаблівую ўвага да адукацыі святароў; дасканалае даследванне выпадкаў з адпаведным асуджэннем ці рэабілітацыяй у выпадках невіноўнасці; а таксама супрацоўніцтва з грамадзянскімі ўладамі.

Другая частка дакумента тычыцца дзейсных сёння нормаў кананічнага права: кампетэнцый біскупаў у вывучэнні злачынства і падрыхтоўкі і перадачы інфармацыі ў Кангрэгацыю Веравучэння; кананічных і касцёльных нормаў пакарання віноўнага. Трэццяя частка змяшчае серыю карысных заўваг для таго, каб сфармуліраваць канкрэтныя кіруючыя прынцыпы для дзенасці біскупаў і генералаў ордэнаў.

Паміж іншым, дакумент абавязвае забяспечыць належны клопат аб ахвярах насілля, захоўваць іх гонар і рэпутацыю, дзейнічаць згодна з грамадзянскімі законамі (г.зн. своечасова паінфармаваць прадстаўнікоў улады аб злачынстве), гарантаваць падазраванаму магчымасць атрымліваць усю інфармацыю, якая тычыцца яго выпадку, а таксама не дапускаць вінаватых асобаў да публічнага служэння, каб не падвергнуць небяспецы дзяцей і грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.