2011-05-15 14:24:15

Папа аб канфліктах у Лівіі і Сірыі: каб не было больш кровапраліцця


Пасля малітвы “Regina Coeli” Святы Айцец звярнуў увагу на сітуацыю ў Лівіі і Сірыі. Бэнэдыкт ХVI паўтарыў свой заклік да таго, каб гвалт у Лівіі перамог шлях перамоваў і дыялогу. Паклікаў таксама, каб у Сірыіі, радзіме вялікіх рэлігій, не было больш кровапраліцця.
“Я надалей з вялікім неспакоем сачу за драматычным канфліктам у Лівіі, які выклікаў шматлікія ахвяры і пакуты, асабліва сярод грамадзянскага насельніцтва. Я паўтараю мой заклік да таго, каб шлях перамоваў і дыялогу, з дапамогай міжнародных арганізацый, якія працуюць, каб знайсці рашэнне гэтага крызісу, пераважылі над гвалтам. Запэўніваю маю малітоўную падтрымку для заангажавання лакальнага Касцёла ў дапамогу мясцоваму насельніцтву, асабліва праз кансэкраваных асоб, што працуюць у бальніцах”.

“Мае думкі кірую да Сірыі, дзе як мага хутчэй трэба аднавіць сацыяльныя зносіны заснавананыя на згодзе і еднасці. Малю Бога, каб не было больш кровапраліцця на гэтай радзіме вялікіх рэлігій і цывілізацый. Звяртаюся да ўладаў і ўсіх грамадзян, каб не шкадавалі намаганняў для дасягнення агульнага дабра і прыняцця законных імкненняў да пабудовы міру і стабільнасці








All the contents on this site are copyrighted ©.