2011-05-15 10:58:40

Ватыкан: 13 мільёнаў наведванняў на сайт прысвечаны Яну Паўлу ІІ


RealAudioMP3 З 29 красавіка па 8 мая 13 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэтам наведала сайт спецыяльна створаны да беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. “Толькі 1 мая, ў дзень сайт праглядзела больш за 5 мільёнаў унікальных наведвальнікаў”, расказаў ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” кс. Адрыяна Руіс, кіраўнік вэб-цэнтра Ватыкана.

Кс. Руіс, адзначыў, што найбольшая колькасць наведванняў вэб-сайта была з тэрыторыі Італіі, ЗША, Бразыліі, Аргенціны і Іспаніі. Затым ідуць Германія і Польшча. Найбольшым поспехам карысталіся старонкі сайта, звязаныя з гісторыяй пантыфіката Яна Паўла ІІ, асабліва найбольш раннія моманты, адразу пасля яго выбару на Пятровую Сталіцу 16 кастрычніка 1978 г.

На вэб-сайце Ватыкана было размешчана каля 500 фотаздымкаў, 30 відэа-ролікаў і 400 выказванняў Пантыфіка на шасці мовах. Пры стварэнні гэтага партала працавалі фота-сэрвіс выдання “L’Osservatore Romano”, Радыё Ватыкан, тэлевізійны цэнтр, Заля Друку Апостальскай Сталіцы і Папская рада па сродках масавай камунікацыі.

Кс. Руіс выказаў меркаванне, што Ян Павел ІІ “закаханы ў Хрыста святар, паэт і акцёр, які стаўшы Рымскім Папам, адразу заваяваў СМІ, але яго сапраўдная сіла не заключалася ў здольнасці камунікаваць, але перш за ўсё, ва ўнутраных адносінах з Богам, якія ён здолеў паказаць людзям”.








All the contents on this site are copyrighted ©.