2011-05-14 13:23:02

“Octava Dies”. Малітва, таямніца і жаданне


RealAudioMP3 Сёння ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” кс. Фэдэрыка Ламбардзі разважае над словамі Бэнэдыкта XVI прамоўленымі падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, якая адбылася ў гэтую сераду. “Папа пачаў цыкл катэхез аб малітве - кажа кс. Ламбардзі - гэтая тэма зараз з’яўляецца вельмі актуальнай, таму што, той матэрыялістычны і секулярызаваны кантэкст, у якім мы жывем, ці апантаная актыўнасць, спрабуюць маргіналізаваць вымярэнне разважання над нашым жыццём і малітву.

Кс. Ламбардзі адзначае, што “гэта тэма з’яўляецца важнай, таму што часта ў хрысціянскіх асяродках, мы шукаем “формулы”, але вельмі рэдка сягаем да тых глыбіняў, дзе можна стаць перад абліччам Бога і дзе нашы адносіны з ім стануць сэрцам нашай асобы і нашага жыцця”.

“Гэта тэма з’яўляецца важнай, бо ахоплівае паўсюдныя чаканні “як чалавека лічбавай эпохі, так і пячорнага”: таму першыя катэхезы Пантыфіка выклікалі вялікую цікавасць. - заўважае дырэктар Ватыканскага радыё - Недарэмна, Папа прывёў прыклады малітваў, якія існавалі заўсёды, ва ўсіх цывілізацыях і культурах, зрабіўшы невялікія цытаванні, кульмінацыяй якіх з’яўвіўся гімн прамоўлены Проклам і скіраваны “да Таго, хто перад усім”: “Невядомы, ніхто пазнаць цябе не можа. Усё, што мы думаем належыць да цябе. Да цябе, які не маеш імя, але прысутнасць якога адчуваюць нашы душы, мы ўзносім наш маўклівы гімн!” “Зразумець і чуць, што Бог з’яўляецца Іншым і таямнічым, але які, адначасова ў глыбіні душы нараджае “прагу бясконцасці, настальгію па вечнасці, жаданне любові, патрэбу света і праўды, якія скіроўваюць да Абсалюта” – адным словам, “жаданне Бога”, цытуе словы Святога Айца кс. Ламбардзі.
“Два асноўныя аспекты, якія павінны быць адкрыты ва ўсёй іх праўдзе і сіле, перш чым яны прывядуць нас да Езуса, каб праз Яго, даць асабіста сустрэць сапраўднага Бога. Тамніца і жаданне, - кажа аўтар разважання - Гэта супольная глеба чалавецтва, якое моліцца, на якую можа ўпасць і прынесці плёны каштоўнае зерне хрысціянскай малітвы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.