13 мая ў Лондане закончылася
пасяджэнне пленарнай сесіі англійскіх біскупаў. У ім упершыню прыняў удзел Апостальскі
нунцый ў Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніо Менніні. У сваім звароце да біскупаў Англіі
і Уэльсу ён сказаў, што жаданем Святога Айца Бэнэдыкт ХVI з’яўляецца рэалізацыя прынцыпаў
акрэсленых ў Апостальскай Канстытуцыі “Anglicanorum coetibus”, якая тычыцца пытанняў
пераходу анліканаў у лона Каталіцкага Касцёла .
Акрамя таго арцыбіскуп Антоніо
Мэнніні нагадаў аб заклапочанасці Бэнэдыкта ХVI аб больш дынамічнай евангелізацыі
ў моцна секулярызаваным сучасным грамадстве. “Мінулагодняе апостальскае падарожжа
святога Айца ў Вялікабрытанію паказала наколькі глыбокім з’яўляецца ў брытанцаў прага
Добрай Навіны аб Езусе Хрысце”, адзначыў Апостальскі нунцый.
У сустрэчы епіскапату
Вялікабрытаніі ўпершыню прымаў удзел кіраўнік ардынарыяту для былых англіканаў кс.
прэлат Кэйт Нютон, які раней быў англіканскім біскупам. У гэтым сэнсе пленарная сесія
ангельскіх біскупаў мела гістарычны характар.