2011-05-14 11:37:58

Бэнэдыкт XVI: Касцёл - гэта місія


RealAudioMP3 14 мая Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўдзельнікаў Папскіх місійных спраў з нагоды пленарнай сесіі гэтай аргранізацыі, якая праходзіць у Рыме. Святы Айцец адзначыў, што ўдзельнікі Папскіх місійных спраў пакіліканы сёння да таго, каб абвяшчаць “вялікую Надзею”, “таго Бога які мае чалавечае аблічча і які палюбіў нас да канца: кожнага і ўсё чалавецтва разам”.

“Новыя праблемы і новыя формы рабства, узнікаюць па ўсёй планеце, як у першым свеце, дзе пануе багацце, але няма ўпэўненасці ў будучыні, так і ў другім, дзе павялічваюцца масы бедных, эмігрантаў, пераследаваных, дзе гасне святло надзеі. - сказаў Папа - Касцёл павінен пастаянна аднаўляць свае намаганні ў нясенні Хрыста, весці місіянерскую працу для надыходу Божага Валадарства, Валадарства справядлівасці, міру, свабоды, любові. Перамяніць свет згодна Божага плану дзякуючы перамяняючай сіле Евангелля. Неабходна працягваць з адноўленым энтузіазмам справу евангелізацыі, каб прывесці людзей да сапраўднай свабоды дзяцей Божых насуперак розным формам рабства”. “Неабходна закінуць сеці Евангелля ў мора гісторыі, каб выцягнуць людзей на зямлю Бога”, сказаў Святы Айцец.

Пантыфік адзначыў, таксама, што заданне евангелізацыі з’яўляецца абавязкам усіх вызнаўцаў Хрыста. “Увесь Касцёл павінен служыць евангелізацыі: кожны сектар яго актыўнасці і кожны член, усе павінны быць заняты ў місіянерскай дзейнасці: біскупы, святары, законнікі і законніцы, свецкія. - падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. “Касцёл гэта місія”, сказаў Папа.

У сваёй прамове Святы Айцец адзначыў, што евангелізацыйнае служэнне з’яўляецца вельмі важным і адчасова захапляльным: яно патрабуе любові і сведчання. “Любові настолькі вялікай, што нават можа быць адзначанай мучаніцтвам. - заўважаў Пантыфік - Хрысціяне не павінны баяцца, нават калі з’яўляюцца рэлігійнай групай, якая пакутуе ад шматлікіх пераследаў з прычыны сваёй веры. “Св. Павел казаў, што “не смерць, не жыццё, не анёлы, не валадары, не сапраўднае, на будучае, не сілы, не вышыня, не глыбіня, ніякае іншае стварэнне не можа адлучыць нас ад любові Бога”, дадаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.