2011-05-13 15:33:47

Бэнэдыкт XVI: цнота чысціні, гэта наша “так” любові


RealAudioMP3 13 мая Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі форума арганізаванага Папскім Інстытутам Яна Паўла ІІ па вывучэнні сужонства і сям’і. У сваім звароце Пантыфік адзначыў, што хоча расказаць аб лучнасці паміж тэалогіяй цела і тэалогіяй любові.

Святы Айцец адзначыў, што чалавечае цела паклікана быць духоўным, павінна гаварыць да нас, а мы павінны быць здольнымі слухаць мову сапраўднай любові. “Першае слова гэтай мовы, знаходзіцца ў стварэнні чалавека. - сказаў Папа - Яно кажа нам аб нашым нараджэнні, якое праз нашых бацькоў, якія перадалі нам жыццё, скіроўвае нас да Бога Стварыцеля. Калі чалавек пазнае тую любоў, якая падаравала яму жыццё, можа пазнаць самаго сябе, можа паяднацца з прыродай і светам”. Папа адзначыў, што пакліканнем цела атрыманага ад Бога з’яўляецца умацаванне любові паміж мужчынам і жанчынай, а таксама перадача жыцця.

“Адзінства цела становіцца адзінствам на усё жыццё. – падкрэсліў Святы Айцец – такім чынам цела вучыць нас таксама каштоўнасці часу, павольнага паспявання ў любові. У гэтым свеце набывае новы сэнс і чысціня. Ян не з’яўляецца адмовай ад прыемнасцей і радасцяў жыцця, але вялікай згодай на любоў, як глыбокую камунікацыю людзей, якая патрабуе часу і павагі, як супольнага шляху да поўні і як любові, што становіцца здольнай да нараджэння дзіцяці і годнага прыняцця новага жыцця”.

Святы Айцец адзначыў таксама, што цела мае негатыўную мову, маючы на увазе ціск на іншага чалавека, жаданні валодання ім і яго выкарыстання. “Мы ведаем, што такая мова не адпавядае Божаму плану, але з’яўляецца плёнам граху”, сказаў Папа. Бэнэдыкт XVI прыгадаў таксама, што Ян Павел ІІ у сувязі з гэтым казаў аб пакоры цела і адзначаў, што падзенне нашых першых бацькоў не з’яўляецца апошнім словам адносна цела і гісторыі збаўлення. “Бог указаў чалавеку шлях адкуплення цела, мова якога знаходзіцца ў сям’і, сказаў да удзельнікаў форума Бэнэдыкт XVI - Менавіта ў сям’і сустракаюцца тэалогія цела і тэалогія любові. У ёй мы знаёмімся з дабром цела, атрымліваем сведчанне аб яго прызначэнні ў пазнанні любові”.








All the contents on this site are copyrighted ©.