2011-05-13 14:15:58

Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ахвярам землятрусу ў Іспаніі


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт ХVI выразіў сваю блізасць і запэўніў у сваёй малітве людзей, якія пацярпелі ў выніку землятрусу, які адбыўся у сераду 11 мая ў іспанскім горадзе Лорка. У спачувальнай тэлеграме ад імя Святога Айца накіраванай ардынарыю дыяцэзіі Картагена Дзяржсакратар Ватыкана кардынал Тарцызіо Бэртонэ адзначыў, што Бэнэдыкт XVI моліцца аб “вечным супакоі за загінуўшых і просіць Усемагутнага адарыць супакоем і хрысціянскай надзеяй усіх тых, хто пакутуе падчас гэтых цяжкіх выпрабаванняў”. Акрамя таго, Папа “заклікае ўсіх людзей добрай волі і арганізацыі да салідарнасці і братэрскай любові да пацярпелых людзей і сем’яў”








All the contents on this site are copyrighted ©.