2011-05-13 17:18:38

Арцыбіскуп Чэллі ўпершыню ў Беларусі


RealAudioMP3 Упершыню Беларусь наведвае кіраўнік Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі. Ён прыбыў сюды з Ватыкана ў чацвер 12 мая і ў той жа дзень сустрэўся з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандрам Радзьковым.

Сённяшні дзень быў прысвечаны сустрэчам з журналістамі свецкімі і касцёльнымі. Яны адбыліся ў залі мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены. Іерарх нагадаў прысутным аб місіі сродкаў масавай камунікацыі ў век новых тэхналогій.

Таксама сёння арцыбіскуп Чэллі сустрэўся з Міністрам інфармацыі Беларусі Алегам Праляскоўскім і ўзначаліў св. Імшу ў касцёле св. Сымона і св. Алены з удзелам духавенства і вернікаў архідыяцэзіі.

Арцыбіскуп Чэллі - прадстаўнік Апостальскай Сталіцы і яе вялікай “інфармацыйнай сеткі”. На пасадзе старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі з 2007 г. Гэта першы яго візіт у нашу краіну, па запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

У праграме візіту высокага ватыканскага іерарха ў Беларусь сёння была прэзентацыя альбома-кнігі аб візіце кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ ў Беларусь у 2008 г., а заўтра знаёмства з жыццём каталіцкага касцёла ў Беларусі і наведванне гістарычных Міра і Нясвіжа. На суботу запланавана таксама сустрэча арцыбіскупа Чэллі з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. Звянчэннем візіту стане ўрачыстая літургія ў галоўным каталіцкім храме краіны, архікатэдры Імя НПМ у Мінску, у нядзелю 15 мая







All the contents on this site are copyrighted ©.