2011-05-13 16:17:01

30-я гадавіна замаху на Яна Паўла ІІ: св. Імша ў Фаціме


RealAudioMP3 30 гадоў таму 13 мая 1981 г. адбыўся замах на папу Яна Паўла ІІ. Сёння з нагоды гэтай падзеі ва ўсім свеце праходзяць набажэнствы падзякі за выратаванне жыцця Святога Айца і яго беатыфікацыю.

У марыйным санктуарыі ў Фаціме адбылася св.Імша ў якой ўдзельнічала больш за 250 тысяч вернікаў з 24 краін свету. “Я, таксама як Ян Павел ІІ, перакананы ў тым, што ў той дзень, у дзень Фацімскай Божай Маці, яго выратавала заступніцтва Найсвяцейшай Бародзіцы”, сказаў падчас гаміліі амерыканскі кардынал О’Малей - Такім чынам Папа змог далей весці Касцёл і адыграць важную ролю ў падзенні камуністычных рэжымаў у Еўропе”. Іерарх дадаў, што Марыя дапамагала Яну Паўлу ІІ маліцца за іншых і жыць духам місійнай служэння. “Мы ўсе павінны і сёння прытрымлівацца дэвізу благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ “Totus Tuus Maria” (“Увесь Твой Марыя”) і даручыць сябе апецы Маці Хрыста”, сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.