2011-05-12 15:00:17

Форум аб Яне Паўле ІІ у Еўрапарламенце


RealAudioMP3 На значэнне пантыфіката бл. Яна Паўла ІІ для Еўропы і свету звярнулі ўвагу дэпутаты Еўрапейскага Парламенту, падчас сустрэчы пад назвай “Папа глабальных выклікаў”, арганізаванай па ініцыятыве італьянскай “Дэмакратычнай партыі”,

Як заўважыў пастаянны прастаўнік Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы, кс. прэлат Альда Джардана, хоць Ян Павел ІІ памятаў аб усім свеце, асаблівую ўвагу ён звяртаў на праблемы Еўропы. “Святы Айцец прысвяціў пытанням еўрапейскай інтэграцыі каля тысячы прамоваў, склікаў два Спецыяльныя Сіноды Біскупаў для Еўропы і няспынна заахвочваў да збліжэння народы і дзяржавы Старога кантынента. - адзначыў дыпламат Апостальскай Сталіцы - Ян Павел ІІ клапаціўся аб еўрапейскай ідэнтычнасці і быў вельмі засмучаны недахопам узгадкі аб яе хрысціянскіх каранях у Еўрапейскай Канстытуцыі 2004 г”. “Ён адмаўляў ідэю Еўропы-крэпасці і спрыяў развіццю дыялога паміж рэлігіямі, а таксама пабудове міру”. - сказаў прадстаўнік Апостальскай сталіцы пры Радзе Еўропы.“ Дыпламат таксама прыгадаў, аб зацікаўленасці Яна Паўла ІІ пытаннямі прысутнасці Бога ў грамадскай сферы і абароны рэлігійнай свабоды – аднаго з фундаментаў годнасці чалавека”.

На павагу да годнасці чалавека, як адной з цэнтральных характарыстык пантыфіката благаслаўлёнага Папы звярнуў увагу ў сваім дакладзе Ежы Бузэк, старшыня Еўрапейскага Парламента. “Папа вельмі добра адчуваў дабро і патрэбу рабіць тое, што падаецца лепшым, і калі гэта можна назваць палітыкай, то мы павінны браць прыклад з яго”, дадаў Бузэк.








All the contents on this site are copyrighted ©.