2011-05-12 14:05:44

Кардынал Кох: сведчанне хрысціян павінна мець экуменічныя кампаненты


RealAudioMP3 Закончыўся першы афіцыйны візіт кардынала Курта Коха у Сусветную раду Цэркваў, пры Экуменчным цэнтры ў Жэневе, якую іерарх здзейсніў у якасці прэфэкта Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Падчас візіту кардынал Кох меў магчымасць сустрэцца з Олафам Фіксе Твейтам, гэнеральным сакратаром Сусветнай рады Цэркваў, прадстаўнікамі Сусветнай фэдэрацыі лютэранскіх Цэркаваў, Сусветнай супольнасцю рэфарматарскіх Цэркваў, а таксама студэнтамі і выкладчыкамі Экуменічнага інстытута Басэ.

Падчас сустрэчы, каталіцкі іерарх адзначыў важнасць “збірання плёнаў” дыялога, які да сённяшняга дня вядзецца паміж хрысціянскімі канфесіямі. “У сённяшнім свеце хрысціянскае сведчанне павінна мець экуменічныя кампаненты”, адзначыў кардынал Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.