2011-05-12 16:53:05

Канфлікт паміж Іерусалімскай і Румынскай Праваслаўнымі Цэрквамі


RealAudioMP3 Ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” паведамляе, што 12 мая у выніку несанкцыянаванай пабудовы Румынскім Патрыярхатам будынку касцёла і гатэля ў Іерыхоне, Праваслаўны патрыярхат Іерусаліма, які мае кананічную юрыдыкцыю на Святую Зямлю, разарваў еднасць паміж гэтымі двума Царквамі.

Іерусалімскі Патрыярхат, у камунікаце апублікаваным пасля інцэдэнта, адзначае што “ён знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, бачучы, як яго кананічным тэрыторыям, падцверджаным экуменічнымі і лакальнымі Саборамі, відавочна і адвольна пагражаюць”.

“Тлумачэннія Румынскага Патрыярхата, аб тым, што касцёл і гатэль былі пабудаваны для румынскіх пілігрымаў прыбываючых у Святую Зямлю, не задаволілі Іерусалімскую Праваслаўную Царкву, таму што юрысдыкцыя на будаўніцтва культавых пабудоваў належыць толькі Іерусалімскаму Патрыярхату - піша “L’Osservatore Romano” - У іншым выпадку неабходна прадставіць у Патрыярхат спецыяльны запыт”.

З мэтай знайсці рашэнне канфліктнай сітуацыі, Патрыярх Іерусалімскі, Тэафіл, напісаў ліст Румынскаму Патрыярху, Даніэлю. Румынская Праваслаўная Царква, будзе разглядаць гэта пытанне падчас сінода, які пройдзе 19-20 мая.








All the contents on this site are copyrighted ©.