2011-05-12 13:45:03

Канада: Нацыянальны марш за жыццё


RealAudioMP3 12 мая ў канадскай Аттаве, пад дэвізам “Аборт забівае чалавека”, прайшоў традыцыйны штогадовы “Нацыянальны марш за жыццё”. Арганізатарам гэтага мерапрыемства ў абарону чалавечага жыцця з’яўляецца Канферэнцыя Каталіцкіх біскупаў гэтай краіны.

Спецыяльна да “Маршу за жыццё” былі падрыхтаваны вынікі даследванняў, якія паказваюць, што ў Канадзе за апошні год павялічылася колькасць абортаў, асабліва сярод моладзі ва ўзросце 15-19 гадоў. Акрамя таго, па-ранейшаму застаецца высокая колькасць абортаў зробленых паўторна. Дакументы даследвання распавядаюць аб цяжкіх пакутах, якія перажывае жанчына забіўшае сваё дзіця. “Постабартыўны сіндром, гэта праява голасу сумлення, гэта глыбокая рана, якая застаецца на чалавеку пасля таго, як ён здраджвае свайму пакліканню спрыяць дабру чалавеку”, цытуюцца ў дакуменце словы папы Бэнэдыкта XVI.

Канадскія біскупы заклікаюць да ўсведамлення ўсёй драмы аборта і да канкрэтнай дзейнасці на карысць ненароджаных і іх маці.








All the contents on this site are copyrighted ©.