2011-05-11 10:49:09

Мадрыд: радыё і тэлебачанне для Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Удзельнікі Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у жніўні 2011 г. у Мадрыдзе, будуць мець магчымасць атрымліваць аператыўную інфармацыю праз радыё. Гэты спецыяльны праэкт, які называецца Radio GMG будзе даступны ў FM-дыяпазоне і праз інтэрнэт на старонцы radio.madrid11.com. Ён быў падрыхтаваны двума іспанскімі радыёстанцыямі: "Радыё Марыя" і "Радыё універсітэта Наварра". “Упершыню ў гісторыі Сусветных дзён моладзі будзе афіцыйнае радыё гэтага форума. - адзначае дырэктар "Радыё Марыя", Эстэбан Муніла - Прынцыпы, якія будуць характарызаваць працу праэкта, гэта прафесійнасць, дух служэння і моладзевы запал, які адпавядае духу сустрэчы”.

Акрамя радыёстанцыі, было створана спецыяльнае інтэрнэт тэлебачанне, з дапамогай якога маладыя людзі змогуць сачыць за падзеямі ў Мадрыдзе падчас форума і больш аператыўна атрымліваць неабходную інфармацыю.Штодзённа, пачынаючы з 16 жніўня у эфіры будзе 6 гадзін трансляцыі у якія будуць уключаны знаёмства з дзейнасцю Папы, асноўныя катэхезы і рэпартажы аб культурных мерапрыемствах. Праграмы будуць даступныя як у рэжыме on-line, так і ноччу, для тых хто будзе сачыць за ходам мерапрыемства з Азіі і Амерыкі.

“Мэта гэтых праэктаў, наблізіць моладзь да Папы”, адзначае выканаўчы дырэктар Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе Яга дэ ла Сіерва.








All the contents on this site are copyrighted ©.