2011-05-11 10:23:31

ЗША: каталіцкія біскупы за маральнае вымярэнне фінансавых рэформ


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы ЗША заклікалі сенатараў Кангрэсу прыняць пад увагу чалавечае і маральнае вымярэнне фінансавых рэформаў, якія плануюцца ў краіне. Адміністрацыя прэзідэнта Абамы плануе паменшыць бюджэтныя выдаткі, каб стрымаць банкротства фэдэральнага бюджэта.

У сваім лісце да сенатараў, каталіцкія біскупы заклікаюць не памяньшаць выдаткаў на ахову здароўя і пенсіонную сістэму. Заклапочанасць біскупаў выклікае таксама магчымае скарачэнне выдаткаў на міжнародную дапамогу для бедных краін. Іерархі заклікаюць да салідарнасці з гэтымі краінамі, што будзе спрыяць павышэнню ўзроўню міжнароднай бяспекі. Каталіцкія біскупы прапаноўваюць скараціць выдаткі на войска і на меньш значныя праэкты.

“Рэформы, якія неабходна правесці, павінны заключацца ў спрыянні чалавечаму жыццю і яго годнасці”,- напісалі амерыканскія каталіцкія біскупы ў пасланні да сенатараў краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.