2011-05-11 13:24:34

Еўрапарламент: рэлігійная нецярпімасць, гэта адмаўленне ад дэмакратыі


RealAudioMP3 “Дэмакратыя - гэта не толькі заклік да галасавання. Яна з’яўляецца фундаментам правоў і свабоды грамадзянскай супольнасці”, сказала Кэтрын Эштан, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па знешняй палітыцы падчас паседжання Еўрапарламента на якім абмяркоўвалася праблема міра ў арабскіх краінах.

У сваім дакладзе чыноўнік закранула пытанні сутнасці сучаснай еўрапейскай дэмакратыі і расказала аб працы, якую вядзе Еўрасаюз адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. “Дэмакратыя не прапаноўвае адзінага рашэння праблемы, эфектыўнага ў кожным асаблівым выпадку. - сказала Кэтрін Эштан - Напрыклад, мы бычым праявы рэлігійнай нецярпімасці ў свеце, якія з’яўляюцца адмаўленнем прынцыпаў дэмакратыі. Рэлігійная свабода з’яўляецца ўніверсальным правам і павінна паважацца ва ўсім свеце”. Еўрапейскі палітык адзначыла, што “у Егіпце з’яўляецца відавочным, што рэлігійная нецярпімасць выкарыстоўваецца ў якасці палітычнага сродка”.

“Падчас сённяшняга паседжання, дэпутаты Еўрапарламента выказаліся за неабходнасць абароны коптаў у Егіпце і хрысціян, якіх пераследуюць ў Іраку, Пакістане і некаторых іншых арабскіх краінах. - заявіла Кэтрын Эштан - Дзеянні Еўрапейскага Саюза павінны быць інструментам па прадухіленні канфліктаў”








All the contents on this site are copyrighted ©.