2011-05-10 13:15:18

“L’Osservatore Romano” аб візіце Папы ў Венецыю


RealAudioMP3 Ватыканскае выданне “L’Ossevatore Romano” апублікавала каментарый галоўнага рэдактара гэтай газеты Джаванні Марыя Вьяна на тэму пастырскага падарожжа Бэнэдыкта ХVI у Аквілею і Венецыю.

Рэдактар адзначае, што “ўсе візіты Святога Айца маюць на мэце ўмацоўваць братоў у веры” “Бэнэдыкт ХVI падчас гэтага падарожжа прамаўляў не толькі да мясцовых католікаў, але таксама “да Паўсюднага Касцёла і да ўсяго свету”. Папа заўсёды паўтараў, што “толькі ад Хрыста чалавек можа атрымаць надзею на будучыню. - піша галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano” - Папа адзначыў, што сучаснаму свету трэба яшчэ раз прапанаваць хрысціянскі шлях. Евангелле Хрыста трэба несці ў свет з гордасцю, з радасцю і даверам перад абліччам крызісу сям’і і выклікаў, якія нясе матэрыялізм”. “Гэтага патрабуе новая евангелізацыя. Патрабуе моладзь, пакліканая да актыўнага ўдзелу ў грамадскім і палітычным жыцці”- адзначыў Джаванні Марыя Вьян.








All the contents on this site are copyrighted ©.