2011-05-10 14:48:11

Італьянскі кардынал: усе хрысціяне пакліканы да абмену сваімі дарамі


RealAudioMP3 “Мы хрысціяне, пакліканы да аднадушнага сведчання і згоды праз канкрэтныя справы, які тычацца клопату аб эмігрантах, бедных і слабых”, піша кардынал Дзіаніджы Тэттаманці ва ўступе да кнігі італьянскага даследчыка, кс. Джына Баталья “Праваслаўе ў Італіі”, прэзентацыя якой адбудзецца 11 мая у будынку Ватыканскага радыё ў Рыме.

“Італьянская панарама, ў мінулым характарызавалася адноснай аднароднасцю, аднак сёння яна адзначана сустрэчай, часам нават цяжкай і праблемнай, паміж рознымі культурамі і рэлігіямі. - піша кардынал Тэттаманці – У такой сітуацыі, мы, хрысціяне пакліканы сведчыць словам аб сваёй веры ў Хрыста, ад якой паходзіць наш клопат аб бедных і праца дзеля пабудовы салідарнага і справядлівага грамадства”. Іерарх адзначае, што гасціннасць дазваляе спаткацца з людзьмі і спрыяе даверу паміж імі. “Так могуць рэалізавацца ідэалы, аб якіх пісаў у сваёй энцыкліцы “Ut unum sint” (“Каб усе былі адно”) папа Ян Павел ІІ: “Дыялог гэта не толькі абмен ідэямі. Гэта свайго роду абмен дарамі”, адзначае італьянскі кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.