2011-05-10 13:36:41

У Славакіі рыхтуюцца да святкавання Дня сям’і


RealAudioMP3 “Прыйдзіце, каб казаць аб гэтым”: такімі словамі ў Славакіі, арганізатары Дня Сям’і 2011, заклікаюць грамадзян краіны прадэманстраваць свае пазітыўныя адносіны да сужонства і сямейнага жыцця.

15 мая ў 13 славацкіх гарадах і вёсках пройдуць шматлікія мерапрыемствы прымеркаваныя да Міжнароднага дня сям’і, які ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам “Змагацца з беднасцю і сацыяльнай маргіналізацыяй сем’яў”. У мерапрыемствах прымуць удзел шматлікія вядомыя ў краіне асобы: палітыкі, дзеячы культуры, прадстаўнікі рэлігійных канфесій. “Сям’я з’яўляецца той школай чалавечнасці, у якой вучацца любові і павазе да бліжняга, таму яе ролю немагчыма замяніць нічым”, кажуць прадстаўнікі Форума хрысціянскіх арганізацый, галоўныя арганізатары мерапрыемстваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.