Егіпет: напружаная сітуацыя паміж хрысціянамі і мусульманамі
У Егіпце пасля нападаў
на копцкія храмы у Каіры, якія адбыліся 7 мая, і ў выніку якіх загінула 12 чалавек:
8 хрысціян і 4 мусульман, застаюцца вельмі напружаныя адносіны паміж хрысціянамі
і мусульманамі ў гэтай краіне.
Свае спачуванні з прычыны гібелі людзей у Егіпце
выказалі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных
сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Іларыён. Патрыярх зКірыл у сваім пасланні да копцкага
Патрыярха Шэмуды ІІІ, адзначыў, што Руская Праваслаўная Царква разам з Копцкай перажывае
“боль і пакуты гэтай трагедыі” і “выказаў шчырыя спачуванні сем’ям і блізкім ахвярам
гэтага варварскага нападу”.
Патрыярх Кірыл заклікаў ўлады Егіпта, кіраўнікоў
мусульманскіх супольнасцей і міжнароднае грамадства “рашуча пакласці канец гвалту
ў дачыненні да хрысціянскай меншасці краіны, гістарычна звязанай з егіпецкай зямлёй”.