2011-05-10 14:05:40

Бэнэдыкт XVI заклікаў спрыяць пакліканням у лакальных касцёлах


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне з нагоды маючага адбыцца 15 мая 2011 г. 48-га Міжнароднага дня малітвы аб пакліканнях. У ім Пантыфік звярнуўся да вернікаў з заклікам “спрыяць пакліканням у лакальных касцёлах”.

Святы Айцец прыгадаў, што 70 год таму Пій ХІІ заснаваў Папскую ініцыятыву па справам святарскіх пакліканняў і па яе прыкладу падобныя ўстановы з’явіліся ў розных кутках свету. Папа адзначыў, што “мастацтву спрыяння і падтрымцы пакліканняў трэба вучыцца са старонак Евангелля, у якім Езус заклікае сваіх вучняў, каб ішлі за ім, а таксама навучае іх з любоўю і клопатам”.

Бэнэдыкт XVI падкрэслівае, “што пакліканне да святарства і да кансэкраванага жыцця з’яўляецца перш за ўсё плёнам пастаяннага кантакту з жывым Богам і малітвы”, якая заносіцца да Яго “у парафіяльных супольнасцях, ў хрысціянскіх сем’ях і асяродзях дзе нараджаецца пакліканне”.

У сваім пасланні Пантыфік заклікае наследаваць прыклад Хрыста, углядацца ў Яго, бліжэй знаёміцца з Ім, слухаць Яго слова, сустракацца з Ім у Сакрамэнтах і скіроўваць сваю волю да волі Бога. “Гэта будзе сапраўднай школа для ўсіх, хто рыхтуецца да святарскага служэння ці да кансэкраванага жыцця, пад кіраўніцтвам касцёльных уладаў - адзначае Бэнэдыкт XVI – Можа падавацца, што пакліканне да ахвяравання свайго жыцця з’яўляецца вельмі цяжкім, таму неабходна умацоўваць і падтрымліваць тых, хто яго адчувае . Неабходна каб пакліканыя адчувалі гэту падтрымку супольнасці і адказалі “так” Богу і Касцёлу”.

"Душпастырства пакліканняў вядзецца ў розных асяродках – сем’ях, парафіях, супольнасцях, выхоўваючы ў моладзі глыбокую прывязанасць да Бога і праз умацаванне праз асабістую і літургічную малітву”, - кажа Папа. “Лакальны Касцёл павінен навучыць слухаць Божае слова праз паглыбленне знаёмства са Святы Пісаннем, а таксама паказаць, што спаўненне волі Бога не прыніжае і не знішчае асобы, але дазваляе ёй адкрыць найглыбейшую праўду аб сабе самой”, напісаў Святы Айцец у сваім пасланні на Міжнародны дзень малітвы аб пакліканнях, які будзе адзначацца 15 мая.








All the contents on this site are copyrighted ©.