2011-05-09 16:10:54

Кардынал Эрдо прывітаў удзельнікаў экуменічнага форума


RealAudioMP3 Кардынал Пэтэр Эрдо, арцыбіскуп Эштэрхом-Будапешскі і кіраўнік Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, прывітаў сёння ўдзельнікаў форума, які праходзіць у швейцарскім Фрубургу і прымеркаваны да 10-годдзя прыняцця Экуменічнай еўрапейскай хартыі.

“Адзінства хрысціян не з’яўляецца толькі чалавечай рэальнасцю ці сацыялагічным пытаннем” і “таму толькі чалавечых намаганняў не дастаткова, каб яго аднавіць”, але “мы павінны звярнуцца да Бога, крыніца кожнай сапраўднай любові і кожнага рэальнага адзінства, для таго, каб папрасіць у Яго дару прымірэння і еднасці”, сказаў кардынал Эрдо. Іерарх дадаў, што “у такім сэнсе “сапраўднымі плёнамі індывідуальнага і супольнага пошуку Бога, які з’яўляецца Праўдай, будзе адкрытасць на глыбокі дыялогі, які спрыяе ўзаемнай павазе і разуменню, сяброўству і братэрскай любові”.

“Экуменічны рух зрабіў значныя крокі наперад напрацягу апошніх дзесяцігоддзяў. - адзначыў венгерскі кардынал - Гэта зрабіла магчымым дасягнуць вынікаў і згоды па многіх пунктах. Былі развіты адносіны, якія характарызуюцца глыбокай павагай, рознымі формамі супрацоўніцтва перад выклікамі сучаснага свету, і Экуменічная хартыя зрабіла важны ўклад у развіццё гэтага працэсу”.

Святкаванне юбілею гэтага дакумента з’яўляецца дабрай нагодай, каб узгадаць аб нашым абавязку цярпліва ісці да адзінства, у сур’ёзным дыялогу паглыбіць веды аб супольнай тэалагічнай, літургічнай і духоўнай спадчыне, а перш за ўсё навяртацца ўсім сэрцам і маліцца”, сказаў да удзельнікаў сустрэчы ў Фрыбургу кардынал Пэтэр Эрдо.








All the contents on this site are copyrighted ©.