2011-05-09 14:04:51

ЗША: У Тэхасе будзе прыняты новы закон супраць абортаў


RealAudioMP3 У Тэхасе па ўзору іншых штатаў Амерыкі будзе прыняты закон, які патрабуе, каб жанчына перад тым, як зрабіць аборт, убачыла на маніторы з дапамогай ультрагуку сваё ненароджанае дзіця і пачула біццё яго сэрца. За 24 гадзіны да аборту ўрач мае абавязак падрабязна растлумачыць пацыентке, што яна бачыць на экране. Выключэннем для такога даследвання і кансультацыі можа быць толькі той выпадак, калі цяжарнасць з’яўляецца вынікам кровазмяшэння, гвалту або калі плод дэфарміраваны.

Ініцыятары закону падкрэсліваюць, што дзякуючы новай ініцыятыве, жанчына ў поўні можа зразумець, што робіць і на што згаджаецца. Са свайго боку праціўнікі закона сцвярджаюць, што ён умешваецца у адносіны паміж пацыентам і ўрачом. Варта адзначыць, што падобныя законапраекты ужо рэалізоўваецца у іншых штатах Амерыкі, такіх як Алабама, Аклахома, Луізіяна, Місісіпі.

Абаронцы жыцця спадзяюцца, што новы закон дапаможа панізіць колькасць абортаў у штаце. “Нават калі кожная пятая жанчына пасля таго, як убачыць сваё дзіця на маніторы, атрымаўшы тлумачэнне і пачуўшы стук сэрца, зменіць свае рашэнне, то гэта складзе 15 000 выратаваных дзяцей у год” – адзначае спонсар законапраекту сенатар штату Тэхас Дэн Патрык. Да ўступлення ў сілу закона не хапае толькі подпісу губернатара штату Рыка Пэрры, аднак ён
ужо раней запэўніваў, што мае намер падпісаць яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.