2011-05-09 11:20:13

Гадавіна дэкларацыі Шумана: нагода для салідарнасці і адказнасці


RealAudioMP3 9 мая, у Еўропе праходзяць мерапрыемствы да 61 гадавіны абвяшчэння Дэкларацыі, якая паклала пачатак інтэграцыі еўрапейскіх краін. Аўтарам гэтага дакумента быў былы міністр замежных спраў Францыі, Слуга Божы Робэрт Шуман. У выходныя дні, святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх буйных гарадах кантынента: Страсбургу, Брусэлі, Мілане, Любляне, Дубліне, Сафіі, Капенгагене і інш. У некаторых гарадах прайшлі “Фестывалі Еўропы” – мерапрыемствы скіраваныя ў першую чаргу да моладзі, з мэтай звярнуць увагу на тэмы, якія хвалююць маладое пакаленне еўрапейцаў: беспрацоўе, адукацыя, эміграцыя, асяродзе, валантарыят.

Кіраўнік Еўрапейскай Камісіі Жазе Мануэль Барозу скіраваў з нагоды святкаванняў дэкларацыю, у якой адзначыў што Шуман з’яўляўся “прадбачлівым прагматыкам”. “Ён ведаў, што адзіную Еўропу немагчыма пабудаваць за адзін дзень, але толькі дзякуючы прагрэсіўным і канкрэтным дзеянням”, адзначыў палітык.

Салідарнасць і адказанасць – гэта два прынцыпы, якія адзначаў Шуман, як прыярытэтныя ў знешняй палітыцы Еўрасаюза. Думкі адразу скіроўваюцца да сітуацыі ў Паўднёвай Афрыцы. Менавіта, гэта тэма будзе разглядацца падчас Канферэнцыі развіваючыхся краін, якая пройдзе 9-13 мая ў Стамбуле. Канферэнцыя з’яўляецца дабрай магчымасцю для дыялога паміж прадстаўнікамі аб’яднанай Еўропы і краін, якія пакутуюць ад войн і беднасці. Еўропа плануе прыняць рашэнне аб штогадовай фінансавай дапамозе церпячым пакуты народам і заклікае таксама ЗША, Японію і іншыя краіны з буйнымі эканомікамі далучыцца да гэтай ініцыятывы. Менавіта у гэтым можа рэалізавацца тая ідэя, якую ўкладаў у свой праэкт Робэрт Шуман – праяўляць салідарнасць да тых, хто мае меньш магчымасцяў і натхняць да гэтага іншых. Гэта добры спосаб для таго, каб адзначыць свята Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.